Беларуская Служба

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне: за кібер-атакамі ў Польшчы стаяць спецслужбы рэжыму Лукашэнкі  

09.09.2024 17:12
Каманда НАУ апошнім часам сутыкнулася са спробамі незаконнага атрымання інфармацыі і кібер-атакамі з Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/nau_belarus

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Варшаве віцэ-прэм'ер, міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі і міністр унутраных спраў Польшчы, каардынатар спецслужбаў Томаш Семаняк паведамілі аб «нейтралізацыі групы дыверсантаў спецслужбаў» рэжыму Лукашэнкі і Расіі, якая здзяйсняла кібер-напады на тэрыторыі Польшчы, мэтай якіх было вымагальніцтва інфармацыі, індывідуальны і інстытуцыянальны шантаж і вядзенне кібервайны.

Каманда Народнага антыкрызіснага кіравання паведаміла, што сутыкнулася са спробамі незаконнага атрымання інфармацыі і кібератак з боку лукашыстаў.

26 ліпеня, пасля таго як Павел Латушка даў паказанні ў якасці пацярпелага ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы па крымінальнай справе «аб падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства, якое ажыццяўлялася асобай, якая мае дачыненне да дзейнасці замежнай разведкі», прадстаўнікам Народнага антыкрызіснага кіравання патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Той, хто тэлефанаваў, размаўляў па-польску, але з усходнееўрапейскім акцэнтам. Пасля было ўстаноўлена, што сярод супрацоўнікаў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы такога супрацоўніка не значыцца і ніхто з работнікаў пракуратуры не званіў супрацоўнікам НАУ.

Пры гэтым званкі ажыццяўляліся з нумара аднаго з дэпартаментаў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, што дазваляе меркаваць, што нехта са спецслужбаў Беларусі або Расіі змог падключыцца да тэлефоннага нумара пракуратуры і рабіць званкі. Аб дадзенай сітуацыі мы паінфармавалі Нацыянальную пракуратуру Польшчы.

Апроч таго, напярэдадні званкоў з «пракуратуры» трэція асобы спрабавалі атрымаць асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў НАУ праз адну з дзяржаўных паслуг захоўвання інфармацыі ў Польшчы.

Сайт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення таксама сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнай масіраванай кібер-нападам, мэтай якой з'яўлялася поўнае спыненне яго функцыянавання.

Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў, што «дыверсанты рэжыму Лукашэнкі і Расіі, якія ажыццяўляюць кібератакі на Польшчу, аб нейтралізацыі якіх сёння абвешчана, дзейнічаюць па палітычнай замове дыктатара Лукашэнкі. Лукашэнка не можа быць партнёрам для дэмакратычных краін. Ён уяўляе пастаянную пагрозу для бяспекі Польшчы».

Крыніца: Народное Антикризисное Управление/юл